Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2021 в 13:15, Обновлено 25 февраля 2021 в 00:38
158 просмотров

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Нацыянальная мова з’яўляецца крыніцай духоўнай і культурнай спадчыны народа. Народ не існуе асобна ад мовы. Мова яднае народ, вучыць паважаць нашу нацыянальную самасвядомасць.

Штогод у нашай установе адукацыі ў рамках гэтай даты праходзіць тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У гэтым годзе ён прайшоў пад дэвізам: «Мова родная-мова модная!»

Кожны дзень быў насычаны рознымі цікавымі мерапрыемствамі: вернісаж фотаздымкаў «Беларусь чароўная», якія падрыхтавалі вучні старэйшых класаў, адбыліся акцыі #маёлюбімаеслованароднаймове і пажаданні маёй краіне «Далучы далонь».

Традыцыйным стаў удзел у рэспубліканскім конкурсе «Буслік-2021». Настаўнікі і вучні ўдзельнічалі ў экспрэс-апытванні «Я ведаю Беларусь».

Усім было вельмі цікава далучыцца да роднага слова, адчуць мілагучнасць мовы.

Таццяна Якімовіч, настаўніца

беларускай мовы і літаратуры

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.